Уступныя патрабаванні

па спецыяльнасцях

для паступаючых у дзяржаўную ўстанову адукацыі

«Гімназія-каледж мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка»

для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі

на аснове агульнай базавай адукацыі

5-04-0213-01 Жывапіс (па напрамках)

Малюнак

-

Нацюрморт з 3 - 5 прадметаў простых па форме, лакальных па афарбоўцы, разнастайных па танальнасці і велічыні на фоне драпіроўкі (адным з прадметаў нацюрморта можа быць просты гіпсавы арнамент невысокага рэльефу)

Асвятленне: дзённае.

Матэрыял: аловак, папера.

Памер работы: не больш за фармат А2.

Тэрмін выканання: 9 гадзін (3 дні па 3 гадзіны).

Патрабаванні: абітурыенты павінны скампанаваць на аркушы паперы відарыс нацюрморта, дакладна перадаць узаемнае размяшчэнне прадметаў, іх прапорцыі, характар і форму ва ўмовах зададзенага асвятлення, выканаць танальны малюнак з перадачай прасторы і матэрыяльнасці.

Жывапіс

-

Нацюрморт з 4 - 5 прадметаў побыту нескладанай формы, лакальных па колеры, разнастайных па матэрыяле, на фоне аднакаляровай драпіроўкі.

Асвятленне: дзённае.

Матэрыял: акварэль, гуаш, папера ці кардон.

Памер работы: не больш за фармат А2.

Тэрмін выканання: 9 гадзін (3 дні па 3 гадзіны).

Патрабаванні: абітурыенты павінны дакладна адлюстраваць характар, форму, каляровыя і танальныя суадносіны прадметаў у прасторы.

Кампазіцыя

-

Эскіз шматфігурнай сюжэтнай кампазіцыі на зададзеную тэму

Матэрыял: на выбар абітурыента - акварэль, гуаш, папера ці кардон.

Памер работы: не больш за фармат А2.

Тэрмін выканання: 5 акадэмічных гадзін (1 дзень).

Патрабаванні: абітурыенты павінны праявіць здольнасць да вобразнага адлюстравання сваей задумы на падставе назіральнасці і ўяўлення, умець кампазіцыйна арганізаваць прастору, правільна  перадаваць прапарцыянальныя і прасторавыя суадносіны.

5-04-0213-02 Скульптура

Малюнак

-

Нацюрморт з 3 - 5 прадметаў простых па форме, лакальных па афарбоўцы, разнастайных па танальнасці і велічыні на фоне драпіроўкі (адным з прадметаў нацюрморта можа быць просты гіпсавы арнамент невысокага рэльефу)

Асвятленне: дзённае.

Матэрыял: аловак, папера.

Памер работы: не больш за фармат А2.

Тэрмін выканання: 9 гадзін (3 дні па 3 гадзіны).

Патрабаванні: абітурыенты павінны скампанаваць на аркушы паперы відарыс нацюрморта, дакладна перадаць узаемнае размяшчэнне прадметаў, іх прапорцыі, характар і форму ва ўмовах зададзенага асвятлення, выканаць танальны малюнак з перадачай прасторы і матэрыяльнасці.

Скульптура

-

Копія барэльефнага арнаменту простай формы: разетка, лотас і г.д.

Памер работы: не больш за 50х50 см.

Матэрыял: гліна.

Тэрмін выканання: 9 гадзін (3 дні па 3 гадзіны).

Патрабаванні: абітурыенты павінны дакладна адлюстраваць прапорцыі, характар і форму барэльефу.

Кампазіцыя

-

Эскіз кампазіцыі на зададзеную тэму – у круглай скульптуры.

Матэрыял: пластылін, гліна.

Памер работы: не больш за 30 см.