У перыяд 12-14 студзеня навучэнцы і выкладчыкі скульптурнага аддзялення нашай гімназіі-каледжа працавалі над стварэннем лядовых скульптур на ўзбярэжжы вадасховішча Дразды. Новая зона адпачынка “Сябры” была аздоблена дзесяццю ўнікальнымі скульптурнымі кампазіцыямі на тэму каляд, навагодніх святаў і вадохрышча. У лядовым пленэры бралі ўдзел выкладчыкі Іван Арцімовіч, Васіль Цімашоў, Павел Ляонаў, разам з навучэнцамі Апанасам Отчыкам, Аляксандрам Ацясавым, Янам Паршынам, Арцёмам Гурскім, і інш. 

Наша фотогалерея