Напачатку верасня сярод навучэнцаў каледжа адбыўся адборачны этап конкурсу штогадовага Фестываля BronzeArtFestival, які ладзіць Акадэмія творчасці ў Астрашыцкім гарадку. За апошнія гады Фестываль стаў цэнтральнай падзеяй для мастакоў-скульптараў, як прафесіяналаў, так і пачаткоўцаў. 

Экспазіцыю кандыдатаў на ўдзел у Фестывалі ацанілі выкладчыкі і навучэнцы мастацкага аддзялення. Шляхам адкрытага галасавання былі вызначаны два пераможцы: Паліна Грыб (63 галасы) і Кацярына Гракова (64 галасы). 

Разам з абранымі навучэнцамі з боку выкладчыкаў у Фестывалі прымуць ўдзел Валерый Малахаў і Іван Арцімовіч! Поспехаў!

Наша фотогалерея