14.04.2022 Пад кіраўніцтвам выкладчыка І. Арцімовіча адбылася экскурсія навучэнцаў мастацкага аддзялення нашай навучальнай установы на адно са старэйшых прадпрыемстваў Беларускага саюза мастакоў - Мастацкі камбінат. Перад намі адчыніла дзверы знакамітая майстэрня друкаванай графікі - “Беларускі дом графікі”. З дапамогай майстра-друкара, выбітнага беларускага графіка Ўсевалада Швайбы нашы навучэнцы пазнаёміліся з працэсам стварэння літаграфіі - адной са складаных і найцікавейшых тэхнік друкаванай графікі, паназіралі за працай розных мастакоў і напоўніліся сапраўдным, жывым духам мастацтва!

Наша фотогалерея