Віншуем!

Наш выкладчык, малады скульптар, аўтар кніг і каталогаў, кіраўнік цыклавой камісіі па скульптуры Іван Арцімовіч абараніў кандыдацкую дысертацыю і стаў кандыдатам мастацтвазнаўства. У мінулым годзе ступень кандыдата мастацтвазнаўства атрымаў наш выпускнік, а цяпер выкладчык, кіраўнік цыклавой камісіі па жывапісу Глеб Герасімаў.