Снежныя і лядовыя скульптуры

Выдатна выступілі на штогадовым Фестывалі снежнай і лядовай скульптуры ў Батанічным садзе АН Беларусі навучэнцы і выкладчыкі нашай навучальнай установы. Яны прэзентавалі больш за дзесяць скульптурных кампазіцый і былі адзначаны некалькімі дыпломамі.