Абарона дыпломных праектаў

Абарона дыпломных праектаў прайшла на мастацкім накірунку нашай установы. Падтрымаць выпускнікоў прыйшлі іх родныя і сябры. Цікавяцца творчымі здабыткамі сёлетніх выпускнікоў і іх старэйшыя калегі, якія ўжо вучацца ў розных установах вышэйшай адукацыі.

Дзяржаўная экзаменацыйная камісія адзначыла традыцыйна высокі ўзровень дыпломных праектаў спецыяльнасці "Скульптура". Усе працы выкананы ў матэрыяле і вылучаюцца адметнай пластыкай і стылістычнай цэльнасцю.

Падзяку ДЭК атрымалі навучэнкі спецыяльнасці "Дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва" Сержан Ангеліна і Палішук Паліна за дыпломныя работы ў тэхніцы роспісу, выкананыя на аб’ектах.

Наша фотогалерея