31 мая 4 клас нашай гiмназii ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адсвяткаваў свой першы школьны выпускны баль – баль юных музыкаў. Таленавітыя артысты са сваiмi не менш таленавiтымi бацькамi далі выдатны канцэрт! Завітала да іх і Кніжная Фея, з якой дзеці даўно знаёмыя, добра ведаюць герояў яе твораў, бо часта прыходзілі на сустрэчы на фестываль дзіцячай кнігі ў дом нашага славутага Песняра.

Наперадзе нашых дзетак чакае іспыт, каб паступіць у 5-ты клас. Яны звярнулiся да Кнiжнай Феi i загадалі, каб у наступным навучальным годзе зноў быць аднакласнікамі. Фея абяцала, што мары абавязкова здзейсняцца!

 

Наша фотогалерея