16 лістапада у галерэі “Высокае места”адбылося ўрачыстае адкрыцце мастацкай выставы керамічнай скульптуры “Terra Cotta”.
Выстава падрыхтавана разам з Беларускім саюзам мастакоў у межах V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва “Дэкарт-2022”.
Куратарам выставы стаў наш выкладчык - Іван Арцімовіч.
Сярод удзельнікаў - настаўнікі мастацкага аддзялення Наталля Стрыжнева, Васіль Цімашоў, Паліна Пірагова, Павел Ляонаў.
Упершыню ў такім буйным праэкце разам з прафісійнымі майстрамі ўзялі ўдзел нашы навучэнцы 2-3 курсаў каледжа - Ян Басалыга, Паліна Стрыжнева, Грыб Паліна, Тумар Ганна, Кацярына Гракова, Багдан Плячкоў! Віншуем арганізатараў і ўдзельнікаў і запрашаем наведаць выставу, якая працуе да 11 снежня!