
13 студзеня вучні 3 класа наведалі Літаратурны музей Янкі Купалы, у якім адбыліся музейна- педагагічныя заняткі «Калядкі ў Купалавым доме». Дзеці даведаліся, як беларусы адзначалі Каляды на працягу апошніх 100 гадоў (цікавы аповед, мультымедыйная дэманстрацыя.
элементаў традыцыйнага каляднага абрада). Вучні павадзілі карагоды з калядоўшчыкамі і Казой, якой была вучаніца нашага класа. Прынялі ўдзел у актыўных гульнях, патанчылі, праспявалі песню «Елачка»,якая была перакладзена на беларускую мову Янкам Купалам у 1921 годзе. Паглядзелі інтэрактыўны лялечны спектакль. Далучыліся да стварэння «Елачкі пажаданняў». Адгадалі загадкі Снягуркі і атрымалі падаруначкі ад Дзеда Мароза.