5 сакавіка 2014 года ў Доме дружбы адбылася вечарына з цыкла "Беларуска-польскае сумоўе".

Старшыня таварыства "Беларусь-Польшча", пісьменнік, дыпламат Анатоль Іванавіч Бутэвіч распавядаў пра дружбу суседніх народаў, даўнія беларуска-польскія культурныя і гістарычныя сувязі і пра тэму вечара "Каралевы польскія Альдона, Соф'я Гальшанская і Барбара Радзівіл у гістарычным лёсе Беларусі".

Вядучы распавядаў пра выстаўку "Жаночая лірыка", якую падрыхтавалі навучэнцы гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка" і прапанаваў паслухаць музычныя нумары. Перад гасцямі выступілі навучэнцы гімназіі-каледжа. На вечарыне таксама навучэнцы сустрэліся з беларускай пісьменніцай, перакладчыкам Раісай Баравіковай, старшынёй Беларускага Фонда культуры Уладзімірам Аляксандравічам Гілепа.

А.І. Бутэвіч выказаў падзяку дырэктару гімназіі-каледжа мастацтваў Пазднікаву М.А., усім удзельнікам канцэрта і выстаўкі.