19 лютага у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі прайшла сустрэча навучэнцаў 10 класа, 1 і 2 курсаў каледжа з удзельнікамі праекта "ПАРНАТ 84-11Б", вядомымі мастакамі Русланам Вашкевічам, Алегам Усціновічам і Таццянай Крупскай.
Выпускнікі нашай школы 1984 года расказалі пра ідэю і рэалізацыю праекта-выставы, пазнаёмілі з уласнай творчасцю, а таксама з работамі сваіх аднакласнікаў, якія працуюць у розных відах мастацтва.
Арганізатарамі творчай сустрэчы выступілі настаўнікі Марачкіна І.Л. і Марачкін І.А.