Мерапрыемства, прасвечанае роднай мове, прайшло 28 лютага
Мастацтва і паэзія непарыўны. У лепшых лірычных вершах гучыць музыка, паэты малюць фарбамі з палітры сваёй душы. Відаць, менавіта таму, на сустрэчы са знакамітымі паэтамі Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным, што ладзіла бібліятэка, панавала атмасфера цеплыні і ўзаемаразумення. Леанід Васільевіч распавеў пра свайго сына, выпускніка нашага каледжу, п’есы якога зараз ідуць у мінскіх тэатрах. Паэт таксама з захапленнем чытаў вершы, якія да спадобы прыйшліся нашай аўдыторыі. А пасля слова ўзяў галоўны рэдактар часопіса “Верасень” Эдуард Александравіч Акулін, які запрасіў будучых паэтаў і мастакоў да супрацоўніцтва. Яго вершы і бардаўскія песні спадабаліся так, што былі падхоплены дружным хорам. А пасля размова падоўжылася пра лес роднай мовы, яе прыгажосць і вызначальную ролю для развіцця народа была шчырай.
Усім удзельнікам спадабалася сустрэча з мэтрамі беларускай драматургіі.
Фатаграфіі знаходзяцца
здесь