29 кастрычніка ў вёсцы Пціч (Хацежынскі сельсавет, Мінскі раён) адбылося ўрачыстае адкрыццё цалкам абноўленай і добраўпарадкаванай зоны адпачынку «Пціцкая крыніца».
Праект выйграў абласны конкурс грамадзянскіх ініцыятыў і атрымаў фінансаванне ад Мінскага абласнога Савета дэпутатаў.
У эстэтычным пераўтварэнні крыніц прынялі ўдзел навучэнцы Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.А. Ахрэмчыка. Дыпломныя скульптурныя кампазіцыі Дзергай Алісы Дзмітрыеўны «Шэпат часу» і Цэцаравай Кацярыны Аляксандраўны «Зараджэнне» (кіраўнік — В.В. Цімашоў), выкананыя ў камені, сталі часткай мастацкага афармлення новай грамадскай прасторы.
Ва ўрачыстым адкрыцці зоны адпачынку прынялі ўдзел прадстаўнікі педагагічнага калектыву ДУА «Гімназія-каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка»!










