Тыдзень бацькоўскай любові ў гімназіі‑каледжы мастацтваў завяршыўся 24 кастрычніка спартыўным, яркім і па‑сапраўднаму ўтульным сямейным святам. Яно было прысвечана бацькоўскай любові і сямейным каштоўнасцям.

У спартландыі сустрэліся вучні пачатковых класаў. За званне самых спрытных і дружных змагаліся каманды «Маланка», «Страла» і «Іскра». Удзельнікі прайшлі праз вясёлыя конкурсы і эстафеты, прадэманстравалі хуткасць і ўзаемную падтрымку. ?Нягледзячы на невялікую перавагу адной з каманд, галоўнай перамогай сталі сяброўства і баявы дух!

Каманда «Маланка» выйшла на старт з дэвізам: «Мы– каманда, проста клас! Перамагчы паспрабуй нас!»

Дэвіз каманды «Страла»: «Дружба і поспех – вось дэвіз для нас для ўсіх!»

Дэвіз каманды «Іскра»: «Кожны – іскра, разам – полымя!»

Атрымалася цудоўнае свята энергіі, спорту, дружбы і адзінства! Няхай такія сустрэчы натхняюць, збліжаюць і дораць радасць дзецям і дарослым!
 

Наша фотогалерея