17 кастрычніка ў шосты школьны дзень на Тыдні бацькоўскай любові вучні другога класа сумесна з бацькамі і педагогамі наведалі Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача, дзе з задавальненнем паглядзелі спектакль “Наперад ў мінулае!”
Казка паглыбляе гледача ў фантазійны свет у стылі стымпанк. Гісторыя пра хлопчыка Пецю Зубава, які любіў марна траціць час, шкоднічаць, спазняцца ў школу, перетвараецца ў захапляльныя прыгоды. Калі згублены ім час уцякае да злых чараўнікоў, хлопчык ператвараецца ў старога дзеда. Яму давядзецца пераадолець цяжкасці, перамагчы злых чарадзеяў і засвоіць важны ўрок: той, хто дарма губляе час, не заўважае, як старэе...
Гэты музычны спектакль, напоўнены гумарам, нагадвае гледачам, як важна не марнаваць час дарма і цаніць кожнае імгненне жыцця!










