У межах Тыдня бацькоўскай любові сумесна з выкладчыкам гісторыі мастацтва была арганізавана і праведзена тэматычная класная гадзіна, прысвечаная вобразу маці ў творчасці беларускіх мастакоў.
Занятак дапамог вучням глыбей зразумець і адчуць, як айчынныя творцы перадавалі пяшчоту, любоў і духоўную сілу маці. А яшчэ натхніў многіх на ўласныя мастацкія ідэі.










