Кульмінацыяй Дня настаўніка ў гімназіі‑каледжы мастацтваў стаў святочны канцэрт.

Урачыстасць адкрыў дырэктар Д.В. Хаванскі, які цёпла і душэўна павіншаваў усіх са святам, а затым уручыў узнагароды Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Ганаровымі граматамі і граматамі за шматгадовую плённую працу і поспехі ў педагагічнай дзейнасці былі ўзнагароджаны чатырнаццаць супрацоўнікаў гімназіі‑каледжа.

Віншуем усіх узнагароджаных педагогаў з гэтай значнай і прыемнай падзеяй! Жадаем дабра, натхнення, плёну ў працы, поспехаў і новых дасягненняў!
 

Наша фотогалерея