Дзень Настаўніка – гэта асаблівае свята, калі педагогі могуць дазволіць сабе крыху «адпачыць», часткова даверыўшы выконваць свае абавязкі навучэнцам старэйшых курсаў каледжа. Для старшакурснікаў – гэта доўгачаканая падзея, магчымасць пабыць у ролі настаўніка і паглядзець на гэтую працу з іншага боку.
Яны цудоўна справіліся з задачай – вялі ўрокі ў малодшых класах, сачылі за дысцыплінай, эмацыйным камфортам.
Дзень самакіравання атрымаўся не проста гульнёй, а сапраўдным майстар-класам па педагогіцы. І што самае важнае – такі досвед дазваляе адчуць складанасць і шматграннасць працы настаўніка.
Кранальным момантам свята сталі віншаванні з добрымі пажаданнямі ў выглядзе восеньскіх лісточкаў: педагогі знаходзілі іх на дзвярах усіх класаў і аўдыторый.
Кожны такі лісток быў як маленькі знак удзячнасці за іх клопат і працу!










