2 кастрычніка ў гімназіі‑каледжы мастацтваў ярка, прыгожа і дружна адзначылі Дзень Настаўніка. Свята пачалося з усмешак: з самай раніцы навучэнцы каледжа сустракалі педагогаў вясёлымі віншаваннямі і ўручалі невялікія падарункі – ручкі як сімвал мудрасці, ведаў і творчасці!
Атмасферу прыўзнятасці цудоўна падтрымаў ансамбль скрыпачоў. ?Асаблівы настрой стварала мастацкае афармленне галоўнага файе: кожны куток здаваўся часткай вялікага адмысловага палатна.
Яркім акцэнтам стала фотазона, якая стала, бадай, самай папулярнай святочнай лакацыяй. Вялікую цікавасць выклікалі партрэты настаўнікаў: навучэнцы лаканічнымі мастацкімі сродкамі імкнуліся перадаць не толькі знешняе падабенства, але і рысы характару сваіх педагогаў! Гэта атрымалася шчыра і трапна.
Святочная раніца задала настрой на ўвесь дзень і аб’яднала і педагогаў, і вучняў у жаданні зрабіць яго сапраўды незабыўным!










