ШЭПТ ЗЯМЛI…
У снежні ў кінатэатры “Перамога” працягваецца выстава жывапісу мастака і педагога гімназіі-каледжа мастацтваў Вікторыі Дзямешка.
Назва праекта “Шэпт зямлі” адлюстроўвае яго змест. Мастак запрашае ў захапляльнае падарожжа ў свет беларускай прыроды, дзе сустракаюцца спакойныя краявiды i iмпульсiўныя, напоўненыя эмоцыямi абстрактныя вобразы.
У рэалiстычных пейзажах дэталевае выкананне дазваляе адчуць цяпло летняга сонца, прахалоду ранiцы, цiшыню восеньскага лесу. Дакладнае i дасканалае адлюстраванне рэальнасцi дапамагае паўторна адкрыць для сабе прыгажосць звыклых краявiдаў.
Абстрактныя пейзажы – гэта палет фантазii, пераасэнсаванне прыроды праз прызму эмоцый i пачуццяў. Яны адлюстроўваюць не столькi знешнi выгляд краявiдаў Беларусi, колькi іх унутраны свет і душу. Выкарыстанне колеру, фактуры, лiнiй стварае ўнiкальныя вобразы, што выклiкаюць розныя асацыяцыi, але абавязкова эмацыйны рэзананс у гледача.
Выстава «Шэпт зямлi» – гэта сустрэча з таямнiчай i загадкавай душой нашай зямлi, спроба аб’яднаць два розныя падыходы да выяўлення яе непаўторнай прыгажосці, імкненне паказаць яе багацце і разнастайнасць.
Наша фотогалерея











