
5 кастрычніка ў краіне адзначылі Дзень Настаўніка – адно з самых важных і высакародных свят. Напярэдадні, 3 кастрычніка, з самага ранку навучэнцы нашай гімназіі-каледжа сустракалі педагогаў шчырымі віншаваннямі і выдатным настроем!
Акрамя цёплых і радасных пажаданняў, выханцы падрыхтавалі яркі творчы падарунак – канцэртную праграму, дзе паказалі розныя грані сваіх талентаў, а самае галоўнае – выказалі пажаданні дабра, мудрасці і цярпення, любоў і удзячнасць за няпростую, але такую важную працу, якую па праве называюць “Мастацтва аддаваць”!