Другі тыдзень па краіне крочыць маштабная інфармацыйна-асветніцкая акцыя “Беларусь адзіная”. Сёлета яна пачалася 26 жніўня ў Барысаве.
5 верасня мерапрыемства адбылося ў Мінску і сабрала ў актавай зале Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта амаль 800 удзельнікаў.
Імпрэзу наведалі супрацоўнікі гімназіі-каледжа мастацтваў, якія сталі сведкамі змястоўнай дыскусіі на тэму “Беларусь – стратэгія будучыні”.
Спікеры падзяліліся сваімі думкамі наконт шляхоў развіцця краіны, адказалі на пытанні аўдыторыі, абмеркавалі тэмы, прапанаваныя чат-ботам.
Акцыя ахопіць 7 рэгіёнаў Беларусі і завершыцца напярэдадні Дня народнага адзінства!
 

Наша фотогалерея