4 верасня навучэнцы і выкладчыкі гімназіі-каледжа мастацтваў прынялі ўдзел у адкрыцці выставы Паўла Семчанкі «Melodia literarum» (Мелодыя літар), прымеркаванай да Дня беларускага пісьменства. Iмпрэза адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Павел Семчанка (1938–2025) – вядомы беларускі мастак-каліграф, прафесар, член Беларускага саюза мастакоў, Нацыянальнага саюза каліграфаў Расіі, ініцыятар творчага аб'яднання «ЛітАрт», заснавальнік беларускай школы каліграфіі, двойчы лаўрэат дзяржаўнай прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2000, 2010).

Наведвальнікі ўбачылі шрыфтавыя кампазіцыі і каліграфічныя эксперыменты, створаныя тушшу і пяром, на беларускай, рускай і іншых мовах.
 

Наша фотогалерея