Фестываль лядовых і снегавых скульптур

Віншуем нашых выкладчыкаў!

Васілія Цімашова і Паўла Ляонава, якія з кампазіцыяй "Птушкалоў" занялі 2 месца ў конкурсе на 6-м фестывалі лядовых і снегавых скульптур "Свет крышталяў", які адбываецца ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі ў лютым 2021 года. А таксама Івана Арцімовіча, які ў камандзе з Аляксандрам Сакаловым, атрымаў 3 месца і прыз глядацкіх сімпатый!

Віншуем нашых навучэнцаў!

Аляксандру Жаркевіч, Камоцкую Мішэль, Васіленка Іллю, якія занялі 3 месца ў конкурсе снегавых скульптур з кампазіцыяй "Асьміног". За ўдзел у фестывалі таксама ўзнагароджаны граматамі навучэнцы-скульптары: Ян Басалыга, Галіна Бяляева, Паліна Стрыжнёва, Марыя Сяменчык, Паліна Калясінская, Настасся Сіпач, Iлля Яромнека, Андрэй Лаўрусенка, Iгнат Iнькоў.

Наша фотогалерея