НАШЫ ЮБІЛЯРЫ

2020 год быў багаты на юбілеі мастакоў. І Беларускі Саюз мастакоў годна гэта адзначыў – наладзіў вялікую рэспубліканскую мастацкую выстаўку, дзе асобныя экспазіцыі сваіх твораў прадставілі і нашы выкладчыкі – вядомы жывапісец, намаеснік дырэктара па вучэбнай рабоце П.С.Багданаў, які адзначыў 55-годдзе і ягоная вучаніца, цяпер выкладчыца В.Ю.Бычко (Піскун), якую віншавалі з 40-годдзем.Творы П.С.Багданава ўражваюць лірычным, метафарычным пераасэнсаваннем вобразу жанчыны, багаццем, музычнасцю каларыстычнай гамы. Гэта серыі “Анёлы майго жыцця”,”Метамарфозы жанчыны”, “Жыццясны драўлянае скульптуры”, краявіды. В.Бычко ўвасабляе паэзію штодзённасці,адухоўленыя вобразы родных,блізкіх ёй людзей, дыханне роднай прыроды. Пажадаем мастакам натхнення, плёну і новых выставак.