26 сакавіка адбылася сустрэча для навучэнцаў каледжа з паэткай, пісьменніцай, сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў, лаўрэатам шматлікіх літаратурных прэмій – Аксанай Спрынчан. Жыццё Аксаны Вадзімаўны было заўсёды цесна звязана з паэзіяй. Яе дзед Браніслаў Пятровіч Спрынчан і бацька Вадзім Спрынчан таксама паэты. Бабуля Святлана і прадзед Васіль пісалі вершы і прозу на ўкраінскай мове. Паэзія А.Спрынчан прасякнута рамантыкай, пяшчотай і любоўю. Некаторыя яе вершы сталі песнямі, шмат іх перакладзена на розныя мовы. Пад час сустрэчы навучэнцы даведаліся не толькі пра таямніцы беларускай паэзіі, але і пра цікавае хобі Аксаны Вадзімаўны – яна калекцыянуе жабак і марыць стварыць музей на сваёй малой радзіме ў Лунінцы. Сустрэча была прасякнута гумарам і рознымі цікавымі гісторыямі з жыцця. Юнакі і дзяўчаты з задавальненнем слухалі вершы, адгадвалі загадкі, задавалі розныя пытанні. У навучэнцаў была магчамаць наталіцца красою роднай мовы, даведацца як аздабляць дзіцячыя кнігі і - пачаць пісаць вершы. Нікога расповед паэткі не пакінуў абыякавым. Падлеткі шчыра дзякавалі А. Спрынчан за цёплую і сардэчную атмасферу незабыўнай сустрэчы.

Фотографии находятся здесь