11 красавіка бібліятэка каледжа запрасіла на сустрэчу вучняў з цудоўнай кветкай беларускай паэзіі Ірынай Багдановіч. Яе лірыка прасякнута любоўю да Радзімы:“Беларусы – гэта ўперад людзі на Узвышшы”. Працуючы над гісторыяй беларускай літаратуры, (Ірына Эрнэстаўна – кандыдат філалагічных навук, выкладчык, дацэнт БГУ) яна піша аб творчасці знакамітых аўтараў (Купалы, Сарыкомлі, Міцкевіча, Чачота, Бадановіча, Дуніна-Марцінкевіча і інш) і талентах, не знаемых шырокаму колу чытачоў, адкрывае новыя і несправядліва забытыя імёны.
Ірына Эрнэстаўна прэзентавала бібліятэцы кнігі і пажадала навучэнцам і выкладчыкам “Наталяцца высокай Красою Слова нашых паэтаў”.


Фотографии здесь.