Да ўрачыстага вечара, прысвечанага Дню настаўніка, які праходзіў 5 кастрычніка ў Вялікім тэатры Беларусі навучэнцы Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка падрыхтавалі выстаўку мастацкіх твораў, што экспанавалася ў фае. У экспазіцыю ўвайшлі жывапісныя палотны “Свята ў горадзе”Ул.Роўбуця (1975 г.), “Светлы ўспамін”А.Міронцавай (2015) і яшчэ каля дзесятка твораў розных гадоў. Побач з дыпломнаю працай нядаўняга выпускніка, цяпер выкладчыка роднай установы, кандыдата мастацтвазнаўства жывапісца Глеба Герасімава “Святочны настрой” з серыі “Мой горад” (2006) экспанаваліся працы ягонага вучня, сёлетняга выпускніка Мацвея Бруцкага з серыі “Гісторыя Беларусі ў трох эпохах” (2018). Выстаўка засведчыла: лепшыя традыцыі выхавання і навучання таленавітых дзяцей зберагаюцца і працягваюцца.