З вялікім поспехам прайшла ў галерэі “Мастацтва” выстаўка работ выкладчыка Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка” маладога скульптара , лаўрэата Спецыяльнага Фонда Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі Паўла Ляонава і вядомага жывапісца Віктара Каралёва “Заўжды побач”.

“Шлях” маленькага смоўжыка, адліты ў бронзе легкакрылы “Матылёк” і “Лешч”, скаваная лёдам “Зімовая рака”, увасобленая ў камені, дрэве, мармуры, загадкавыя алегарычныя кампазіцыі, партрэты блізкіх людзей, рамантычныя жывапісныя краявіды захаплялі, інтрыгавалі, натхнялі.

Шматлюдна было на вернісажы і ўвесь час, пакуль працавала выстаўка. Шмат цёплых словаў гаварылі сябры, вучні Паўла Ляонава, сярод якіх ёсць вядомыя ўжо далёка за межамі нашай краіны маладыя скульптары. А самі мастакі прызналіся, што галоўнае, што іх натхняе – гэта родная прырода і сям’я. Віктар Каралёў выгадаваў траіх дзяцей, цяпер гадуе ўнукаў. У ягонага зяця -- Паўла Ляонава падрастаюць тры цудоўныя дачушкі, якія таксама займаюцца мастацтвам.

Фотографии здесь.