“Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам” – так называецца Рэспубліканская мастацкая выстаўка, якая экспануецца з 8.10.2015 да 8.11.2015 у Палацы мастацтваў.

З 380 прэтэндэнтаў , мастакоў ад 18 да 40 гадоў, былі абраныя 90. Сярод іх -- 20 выпускнікоў і выкладчыкаў нашай Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка.

Гэта стыпендыяты Спецыяльнага Фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі П.Ляонаў, П.Басалыга, А.Багданаў, Г.Конанава, Г.Отчык, В.Орсік (Высоцкая), П.Пірагова, В.Цімашоў, а таксама К.Сумарава, Я.Філіповіч, А.Несцяровіч і іншыя. Кожны з іх прадставіў на выстаўку тры творы.

Прэзентуем вам творы:
“Кола часу” (палатно, алей) А.Багданава,
“Надвячорак”, “Сустрэча”, “Пах бэзу” (папера, акварэль) П.Басалыгі,
“Абуджэнне” (пруты белаягадніка, пляценне) П.Піраговай, В.Цімашова.

Фотографии здесь.